Літва разглядае магчымасць увесці паслабленне для беларускіх і расейскіх грузаперавозчыкаў
Літва разглядае магчымасць увесці паслабленне для беларускіх і расейскіх грузаперавозчыкаў, якія трапілі пад санкцыі і мусяць выехаць за межы ЕЗ да 16 красавіка. Цяпер Вільня абмяркоўвае з Еўракамісіяй, каб дазволіць ім пакідаць межы Літвы пазней за гэтую дату, піша партал delfi.lt са спасылкай на Мытны дэпартамент гэтай краіны.

З 9 красавіка пачаў дзейнічаць пяты пакет санкцый ЕЗ, які спыніў рэйсы ў Еўропу для беларускіх і расейскіх аўтамабільных грузаперавозчыкаў. Грузаперавозчыкам, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЕЗ да 9 красавіка, дазволілі даставіць груз, якія яны ўжо вязуць, і вярнуцца на тэрыторыю Беларусі да 16 красавіка.
Мытны дэпартамент Літвы зараз разглядае магчымасць выезду грузавікоў і пасля заканчэння 16 красавіка.
„Узгадняем з Еўракамісіяй, іншымі ўстановамі, МЗС, як будзем дзейнічаць, калі будуць тыя, хто не зможа выехаць па аб’ектыўных прычынах”, – заявіў намеснік генеральнага дырэктара Мытнага дэпартамента Літвы Вігантас Пайгазінас.
