Літва запатрабавала ад Беларусі ўстрымацца ад уводу ў эксплуатацыю другога блока БелАЭС



Літва запатрабавала ад Беларусі ўстрымацца ад уводу ў эксплуатацыю другога блока БелАЭС. Вільня ўручыла Менску ноту пратэсту ў сувязі з планамі запуску другога блока Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) у Астраўцы і пачатку яго фізічнага ўводу ў эксплуатацыю.

МЗС Літвы заявіла ў аўторак, што пагрозы ядзернай бяспецы і абароне навакольнага асяроддзя для краін рэгіёну падвояцца, калі пачне дзейнічаць другі блок АЭС.

„Таму патрабуем ад Беларусі ўстрымацца ад гэтага безадказнага і павышаючага пагрозы рашэння. Літва таксама патрабуе прыпыніць работу першага энергаблока АЭС да таго часу, пакуль не будуць выкананы ўсе сучасныя патрабаванні ядзернай бяспекі”, – гаворыцца ў заяве.

Беларускае Радыё Рацыя