Лукашэнка абураны становішчам спраў у Віцебскай вобласці



Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе ў Віцебску рэзка раскрытыкаваў стан спраў у эканоміцы рэгіёна.

Паводле яго слоў, за апошнюю пяцігодку аб’ём вытворчасці сельгаспрадукцыі паменшыўся амаль на 2%. «У вас поўная стагнацыя. Вы коціцеся ў адваротны бок », – прыводзіць словы кіраўніка Беларусі яго прэс-служба. Ён адзначыў, што стала ўстойлівай тэндэнцыяй да скарачэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы, а яго сярэднясутачныя прыбаўленні ніжэй, чым у любой іншай вобласці рэспублікі. Віцебская вобласць адзіная, дзе сярэдні надой на карову складае менш за 4 тысяч кілаграмаў.

Нізкая інвестыцыйная актыўнасць, падзенне экспартнага патэнцыялу і як вынік пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў. Доля стратных арганізацый расце, а іх удзельная вага максімальная сярод усіх рэгіёнаў краіны. «Абсалютна недапушчальна тое, што ад такой працы пакутуюць людзі. Ад нашай неарганізаванасці, нераспарадлівасці, трэба шчыра сказаць, і ад бязладнасці саміх людзей. Але бязладнасць нашых падначаленых пачынаецца заўсёды з нас, – сказаў Лукашэнка.  Складаецца меркаванне, што калі мы гаворым 500 рублёў, гэта ў некаторых гаспадарак налічаная зарплата, а выдаеце вы яе па частках – па 100-150. І лічыцца, што ў вас сярэдняя зарплата 500. Каго вы падманваеце? » – задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.