Лукашэнка адмаўляе наяўнасць у Расеі беларускіх гастарбайтараў



Ніякіх беларускіх гастарбайтараў у Расеі няма, заявіў на прэс-канферэнцыі расейскім журналістам у чацвер кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як указаў Лукашэнка, некаторыя расійскія федэральныя СМІ перадаюць, што ў Расеі працуюць каля 1 млн беларусаў-гастарбайтараў. „У нас столькі працоўнай сілы няма, як вы лічыце. У Расеі няма ніводнага беларускага гастарбайтэра. Гэта арганізаваныя будаўнічыя брыгады і цэлыя трэсты”, — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У свой час, прадоўжыў ён, улады Масквы, яшчэ пры мэры Юрыю Лужкову, звярталіся да Беларусі па дапамогу ў прыцягненні кваліфікаваных спецыялістаў — муляроў, плітачнікаў і іншых майстроў, якія могуць арганізаваць будоўлю.

„У нас нядрэнна развіваўся будаўнічы комплекс, я ў міністра пытаюся: чым можам дапамагчы? Ён кажа, што вольных рук няма. І мы тады арганізоўвалі даччыныя кампаніі нашых дзяржаўных кампаній і пасылалі людзей да вас, найперш у Маскву”, — адзначыў Лукашэнка.

Такім чынам, паводле яго слоў, беларусы працаўладкоўваюцца ў Расеі і да цяперашняга часу.

„Мы сваіх людзей не арыентуем, каб яны самі па сабе ехалі. Можа, нехта едзе сам па сабе, дамаўляецца. Але мы гэта не падтрымліваем, мы іх аб’ядноўваем ў брыгады, дамаўляемся праз пасольства, выходзім на органы ўлады, каб яны ў цывілізаваных умовах працавалі”, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў падобным чынам працаўладкоўваюцца і расейскія грамадзяне ў Беларусі, у прыватнасці, на будаўніцтве беларускай АЭС. „Яны ў нас жывуць не як гастарбайтары, а ў добрых кватэрах. Мы там ужо пабудавалі тысячы кватэр і засялілі туды людзей, якія прыехалі з Расеі будаваць атамную станцыю”, — падкрэсліў Лукашэнка.

„Вось такі нармальны ўзровень супрацоўніцтва. Гэта не тое, што з Украіны прыехалі недзе нейкі кавалак хлеба зарабіць. Беларус сёння ў стане і ў Беларусі зарабіць на кавалак хлеба, але трэба трошкі варушыцца”, — падсумаваў кіраўнік дзяржавы.

belapan.by