Лукашэнка: АЭС запусцім у тэрмін і яна будзе звышбяспечнай
На адкрыцці сесіі ПА АБСЕ ў Менску Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дэлегатам, што пытанне наконт Астравецкай АЭС знята з праекту асобнай рэзалюцыі.
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што гарантуе еўрапейцам «самую бяспечную станцыю».
– Пасля катастрофы ў Чарнобылі не так проста было прыняць гэтае рашэнне. І мы разумеем сёння, што галоўнае пытанне – пытанне бясьпекі. Тое, што хвалюе еўрапейцаў і нашых суседзяў. Шчыра скажу, мы маем намер завяршыць будаўніцтва гэтай станцыі ў тэрмін з няўхільным выкананнем нормаў і стандартаў у першую чаргу МАГАТЭ.
Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што і зараз прапаноўвае суседзям выкарыстоўваць Астравецкую АЭС як беларуска-літоўскую станцыю, тым больш, што, па яго словах, вельмі шмат літоўскіх спецыялістаў пасля закрыцця Ігналінскай АЭС па запрашэнні беларускага боку прыехалі працаваць у Астравец.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА