Лукашэнка дазволіў аграэкасядзібам праводзіць вяселлі і банкеты
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прадастаўленне суб’ектам аграэкатурызму права аказваць дадатковыя паслугі, у тым ліку праводзіць вяселлі, банкеты, юбілеі.
Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага па пытаннях удасканалення аграэкатурызму, перадае БЕЛТА.
„Я бываў у такіх аграэкасядзібах і бачыў, як адпачываюць там людзі. І гэта цалкам нармальныя заробкі. Але забаранялі праводзіць банкеты, вяселлі і г.д. Зараз прапануецца прыбраць гэтыя забароны. Калі людзям там зручна правесці дзень нараджэння ці вяселле, хай праводзяць” , – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў важнасць развіцця ў краіне аграэкатурызму. „Гэта добра, што мы далі магчымасць людзям, асаблiва ў вёсцы, у маленькіх гарадах, у добрых месцах займацца гэтай дзейнасцю і атрымліваць для сям’і пэўныя даходы, бо ў асноўным гэта сямейны бізнэс”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Фота БелТА
