Лукашэнка не збіраецца раздаваць жыллё работнікам атамнай электрастанцыі



Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка патрабуе не адрывацца ад рэалій пры забеспячэнні жыллём спецыялістаў БелАЭС, паведамляе БелТА.

Па словах кіраўніка дзяржавы, уносяцца розныя прапановы для замацавання кадраў. Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад «кавалерыйскіх наскокаў» ў гэтым пытанні:   «Ніякага выпінання быць не павінна. Там зарплата будзе прыстойная у рабацяг, сярэдняга і вышэйшага звяна. Як усюды ў свеце такія спецыялісты аплачваюцца. Трэба арыентавацца на тое, што нейкія сродкі яны ў стане плаціць за жыллё. Дапусцім, за арэнднае».

«Розныя варыянты могуць быць, але давайце абмяркуем, не адрываючыся ад рэчаіснасці, – сказаў Аляксандр Лукашэнка і перасцярог ад таго, каб раздаваць бясплатныя кватэры. – Гэтага быць не павінна, няхай гэта будзе праз два, тры гады ці дзесяць гадоў. Трэба людзям казаць, што яны прыйдуць на вельмі перспектыўнае месца працы з добрай зарплатай. І будзем падтрымліваць іх у гэтым плане. Але трэба несці і сацыяльную нагрузку, і сацыяльную адказнасць. – падкрэсліў Лукашэнка.