Лукашэнка паабяцаў рэвалюцыю для бізнеса



Рэвалюцыю для бізнеса паабяцаў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Гомельскую вобласць. Выстапаючы перад работнікамі «Рэчыцадрэў», ён паведаміў, пра праект дэкрэта «Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да бізнесу», які мае «скараціць усё да мінімуму».

Улады даўно разумеюць, што трэба даць палёгку для бізнеса, але баяцца, што «лёгкае адкручванне гаек, можа іх сарваць», мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

– Праблема ў спецыфіцы беларускай дзяржавы. Гэта дзяржава чыноўнікаў, якія ўсё хочуць кантраляваць. Як яны не абяцаюць стаць белымі і пухнатымі і не рэзаць курыцу, якая нясе залатыя яйкі, не атрымліваецца. Гэта такая мара пра траваеднага ваўка. На жаль, пакуль не будзе перамен у самой сістэме ўлады, пакуль будзе такі жорсткі аўтарытарны рэжым, датуль гэтыя зрухі будуць не вельмі істотнымі і не вельмі прынцыповымі. Ва ўсялякім разе, сёння не ідзе гаворка пра сістэмную трансфармацыю беларускай эканамічнай мадэлі.

Змены для бізнеса — лепей чым нічога, але іх недастаткова, мяркуе Аляксандр Класкоўскі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя 

Фота belnovosti.by