Лукашэнка падпісаў указ пра датэрміновае пенсійнае забеспячэнне
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра датэрміновае пенсійнае забеспячэнні асобных катэгорый работнікаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, грамадзянам, «якія выпрацавалі на 1 студзеня 2009 года не менш за палову неабходнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы», будзе прадастаўлена права на прызначэнне датэрміновай льготнай пенсіі.
Акрамя таго, 1 студзеня 2021 года будуць павышаны тарыфы ўнёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў дачыненні да некалькіх катэгорый работнікаў, занятых на працягу поўнага працоўнага дня на работах з асаблівымі ўмовамі працы.
– Гэтыя меры дадуць магчымасць павысіць узровень датэрміновага льготнага пенсійнага забеспячэння работнікаў, якія маюць працяглы стаж працы ў неспрыяльных умовах, а таксама забяспечыць фармаванне ў далейшым больш высокіх памераў пенсійных выплат у сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання, – адзначаюць у прэс службе Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
