Лукашэнка павіншаваў работнікаў ААТ „БелАЗ” з 70-годдзем заснавання прадпрыемства
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам ААТ „БелАЗ” з нагоды 70-годдзя з дня заснавання прадпрыемства.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БелАЗ — адзін з вядучых вытворцаў велікагрузнай кар’ернай тэхнікі, па праве лічыцца флагманам айчыннага аўтамабілебудавання і шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. „Сёння заводам рэалізуецца шэраг прарыўных праектаў, якія спрыяюць асваенню новых відаў вытворчасцяў, што ўмацоўваюць прамысловы і тэхналагічны патэнцыял краіны”, — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
„Асаблівых слоў падзякі заслугоўвае самаадданая праца інжынераў, канструктараў і рабочых прадпрыемства, якія на працягу многіх гадоў ствараюць унікальную для нашай краіны тэхніку”, — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка ўпэўнены, што аўтазаводцы і ў далейшым будуць берагчы і памнажаць слаўныя традыцыі БелАЗа, працаваць добрасумленна і якасна вырашаць пастаўленыя задачы. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць ветэранам за доблесную і годную працу. „Вашы вопыт, веды і прафесіяналізм сапраўды неацэнныя”, — падкрэсліў ён.
belapan.by