Лукашэнка страшыць Літву спыненнем транзіту



Лукашэнка загадаў перавесці транзітныя патокі з літоўскіх партоў. Пра гэта ён заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі ААТ “Савушкін-Орша”, – піша БЕЛТА. “Яны зажэрліся і забыліся, што такое Беларусь. І думалі, што нас можна нахіліць, танкамі папалохаць, ракетамі … паглядзім, хто яшчэ каго напалохае. Мы ім пакажам, што такое санкцыі!” “Я даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі ўсіх гандлёвых плыняў з партоў Літвы на іншыя. Вось мы і паглядзім, як яны будуць жыць. 30% літоўскага бюджэту фарміруюць нашы грузапатокі праз Літву. Што яшчэ трэба? Зажэрліся. Таму паставім на месца”, — адзначыў Лукашэнка.

Фота: news-front.info