Лукашэнка: Трэба рабіць так, каб не ўгробіць рынак
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў справе цэнаўтварэння трэба рабіць так, каб не ўгробіць рынак.
„Неабходныя рашэнні на ўзроўні кіраўніка дзяржавы прынятыя, мы не павінны паступіць так, каб загубіць бізнес”, – падкрэсліў Лукашэнка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле незалежнага эканаміста Леаніда Заікі, пакуль не прынятыя рэальныя захады па абароне беларускага рынку:
– Спадзявацца на нейкія прарывы, стратэгічныя прарывы на расейскім рынку, запаўняць нішы, я б устрымаўся ад такіх пазітыўных эмоцый. На сённяшні дзень расейскі рынак – гэта рынак нізкіх цэнаў. У Беларусі, на жаль, нават для саміх беларусаў цэны вельмі высокія.
„Прымаючы гэтае рашэнне, я перш за ўсё меў на ўвазе тое, што ў нас непараўнальна з мінулымі крызісамі таннейшыя рэсурсы”, – сказаў Лукашэнка.
Леанід Заіка адзначае, што цана на паліва ў Беларусі ў 2 разы даражэй, чым у Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя