Лукашэнка ўсклаў на Румаса персанальную адказнасць за рост эканомікі
На прэм’ер-міністра ўскладзеная персанальная адказнасць за забеспячэнне эканамічнага росту краіны пераважна за кошт знешняга попыту. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Крытэрыем эфектыўнай экспартнай дзейнасці будзе з’яўляцца забеспячэнне таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыі паставак, а таксама нарошчванне экспарту тавараў і паслуг тэмпамі, якія апярэджваюць рост імпарту.
Паводле звестак Белстата, у студзені—сакавіку 2019 года знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 16 млрд 474,5 млн долараў ЗША, што на 3% менш, чым за студзень—сакавік 2018 года.
Экспарт склаў 7 млрд 713,3 млн долараў (-3,2%), імпарт — 8 млрд 761,2 млн (-2,8%).
Паводле вынікаў студзеня—сакавіка 2019 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам экспарт тавараў у натуральным выражэнні паменшыўся на 0,6%, імпарт — на 1,7% пры памяншэнні сярэдніх цэн экспарту на 2,5%, імпарту — на 1,2%.
Фота SPUTNIK Беларусь