Лукашэнка: Віцебская вобласць не будзе багатай
Кіраўнік Беларусі заявіў, што не ўражаны наведваннем Браслаўскага раёна.
Пра гэта Лукашэнка сказаў падчас наведвання сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва „Маяк Браслаўскі” ў Браслаўскім раёне, паведамляе БелТА.
Лукашэнка адразу па прыездзе на сельгаспрадпрыемства падзяліўся ўражаннямі ад убачанага з борта верталёта падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
„Паглядзеў – не ўражаны ўбачаным у Браслаўскім раёне. Багатай Віцебская вобласць не будзе, калі будзем так працаваць”, – сказаў ён.
Ён падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга запускаць тэрыторыі, усюды павінен быць парадак. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што ў кожным раёне патрэбна свая спецыялізацыя з улікам прыродных умоў і зямель.
