Лукашэнка запатрабаваў лакалізаваць беларускі ноўтбук да 70% да канца года
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на выставу навукова-тэхнічных дасягненняў і расказаў, што адмовіўся ад вядомага брэнда на карысць камп’ютара „Гарызонт”. Пахваліў вытворцу, але запатрабаваў да канца года павысіць узровень лакалізацыі ноўтбука да 70%.
Як піша прэс-служба Лукашэнкі, ён канстатаваў, што ўжо і на Захадзе разумеюць, што „трэба перастаць займацца дурасцю і супрацоўнічаць з Беларуссю”. Выпуск беларускіх ноўтбукаў Лукашэнка анансаваў у мінулым верасні. Тады ж паказаў першы ўзор і распавёў, што ў ім пакуль толькі 12% беларускага, але „да канца года будзе 30%”.
Ноўтбук працуе на працэсарах Intel Core 11 пакалення. Продажы стартавалі перад новым годам, але практычна адразу камп’ютары зніклі з продажу.