Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць краіну агуркамі, памідорамі і яблыкамі



Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці даручыў вырашыць праблему з вырошчваннем плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонне. Дзеля гэтага ён прапануе будаваць цяпліцы, але толькі ў тых гаспадарках, якія ўмеюць з імі працаваць.

«Вельмі дрэнна, што мы не можам вясной накарміць наш народ агуркамі і памідорамі. Вельмі дрэнна. На працягу бягучага, будучага года гэту праблему трэба вырашыць. Што такое сёння пабудаваць гэтыя цяпліцы? Мы ж гэта ўсё ўмеем рабіць самі», — падкрэсліў Лукашэнка.

«І тут жа сады. Штурмам трэба выкарчоўваць старызну і ствараць новыя сады. Гэта нядобра, што мы яблыкі завозім. Мы што, самі не можам, як у Польшчы, вырасціць гэты яблык? Можам. Проста не займаемся. А гэта імпартазамяшчэнне», — заўважыў Лукашэнка.