Лукашэнка зацвердзіў тарыфы на ЖКП
Кіраўнік Беларусі зацвердзіў гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) ў 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. Адпаведны ўказ №107 „Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ прадугледжвае змену шасці тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.
У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі для насельніцтва указам памяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 разы (з Br4765,9 да Br2790 за 1 куб.м), водаадвядзення – больш чым у 2,2 разы (з Br4148,8 да Br1863 за 1 куб.м).
Акрамя таго, устанаўліваецца гранічны тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перагаворных прылад (кодавыя дзверы, дамафоны і іншыя) жылога дома ў памеры Br9100 на адну кватэру (раней ён не быў усталяваны).
Палажэннямі дакумента змяняюцца падыходы да налічэння платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне (уборку) дапаможных памяшканняў жылога дома, электраэнергію на асвятленне месцаў агульнага карыстання, працу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры.
У мэтах больш аб’ектыўнага вызначэння платы за паслугі, кошт якіх разлічваецца, зыходзячы з колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры, ва ўказе ўстаноўлена норма, якая прадугледжвае спагнанне платы за карыстанне ліфтам і ўборку дапаможных памяшканняў з жыхароў, якія маюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і прыватнага жыллёвага фонду па дагаворы найму .
Указ уступае ў сілу з дня падпісання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.
Фота БелТА