Лукашэнка з’яўляецца асноўнай пагрозай для развіцця бізнеса?



Кіраўнік Беларусі і ўрад краіны з’яўляюцца асноўнымі пагрозамі для развіцця бізнеса. Паводле вынікаў незалежнага апытання, якія былі агучаныя на Сусветным тыдні прадпрымальніцтва ў Менску, 32% беларускіх бізнесоўцаў бачаць галоўнай пагрозай кіраўніка краіны, у той час як  49% –  урад, яшчэ 15% – Мытны звяз.

На думку гендырэктара бізнес-школы ІПМ Паўла Данэйкі, дзяржава ў справе падвышэння ўласнага рэйтынгу павінна для пачатку перадаць функцыі каардынацыі і кантролю больш паспяховым і прафесійным структурам:

– Дзяржаве ў такім далейшым развіцці патрэбны партнёр, патрэбны галіновыя асацыяцыі, якія будуць бараніць галіны, як ва ўсім свеце. Яны будуць весці дыялог з дзяржавай па працэсу рэформ, я спадзяюся, што ў бліжэйшы час гэта будзе зроблена.

Адмоўны імідж краіны ў сферы развіцця прадпрымальніцтва не ў апошнюю чаргу стаў прычынай мінімальных  інвестыцый, так неабходных для паспяховага развіцця айчыннага бізнеса. Што да ўнутраных крэдытаў, то бізнес-структуры не рызыкуюць браць крэдыты ў банках у сувязі з высокімі працэнтамі і нестабільнасцю беларускага рубля.

Беларускае Радыё Рацыя