Лясгасы Берасцейшчыны рыхтуюцца да збору бярозавіка
На Берасцейшчыне лясгасы рыхтуюцца да збору бярозавіка. Сёлета ў вобласці плануецца нарыхтаваць каля 5 тысяч тон прыроднага соку, з якіх 400 тон пойдзе на рэалізацыю жыхарам Берасцейшчыны.
Супрацоўнік лясгару Ігар Мілеўскі кажа, што якасць соку першым правярае санітарная служба:
– Перад нарыхтоўкай бярозавіка мы заўжды першы сок здаём у нашу санэпідэмстанцыю. Там яго правяраюць. І пасля мы пачынаем масавую нарыхтоўку соку. Таму сок наш правераны, якасць выдатная. Таму няхай людзі купляюць. Бо гэты сок – здаровы напой.
Шмат бярозавіка з Берасцейшчыны ідзе на экспарт у краіны Еўразвязу – лідарам з’яўляецца Літва. Летась у гэтую краіну пастаўлена звыш 250 тон соку, не менш плануецца і сёлета.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Sputnik Беларусь