Мабільны аператар life:) запусціў 85 новых базавых станцый 4G у Гомелі



life 🙂 працягвае маштабіраваць сетку 4G па ўсёй краіне. У снежні ў Гомелі пачалі працаваць адразу 85 новых базавых станцый. Яны з’явіліся ва ўсіх раёнах горада: больш за дваццаць  — у Савецкім раёне, па шэсць — у Чыгуначным і Цэнтральным.

Базавыя станцыі ўключаны на вуліцах Кісялёва, Шаўчэнкі, Кірава, Савецкай, Алімпійскай, Жамчужнай, Чарнігаўскай, Дастаеўскага, праспекце Кастрычніка і многіх іншых.

Узмоцнены сігнал у раёне Каскаду азёр, старога аэрадрома, драматычнага тэатра і набярэжнай, гасцініцы “Сож” і на іншых турыстычных аб’ектах горада. Зараз функцыянаванне 4G-сеткі для абанентаў life 🙂 у другім па велічыні горадзе Беларусі забяспечвае 161 базавая станцыя.

Гомельскія абаненты life 🙂 — адны з самых актыўных у краіне: у лістападзе кожны трэці data-абанент выкарыстаў каля 6 ГБ трафіку ў месяц, а больш за чвэрць — да 20 ГБ. Са жніўня па лістапад у Гомелі найбольшую колькасць інтэрнэт-трафіку згенеравала базавая станцыя па вуліцы Савецкая, 126.

4G-сетка life 🙂 бесперапынна развіваецца: за 2019 год аператар запусціў больш за 560 новых базавых станцый у 62 населеных пунктах Беларусі. Сярод іх як буйныя раённыя гарады ( Пінск, Баранавічы, Кобрын), так і невялікія населеныя пункты: напрыклад, у бягучым годзе ўпершыню перавагі 4G ацанілі абаненты вёсак Слабада (Петрыкаўскі раён), Новы Двор (Менскі раён), Ніжнія Жары (Брагінскі раён). Сёння па ўсёй краіне працуюць 1976 базавых станцый сеткі 4G.

zviazda.by