Мабільны аператар „МТС” павысіць кошт шэрагу паслуг



Мабільны аператар „МТС” павысіць тарыфы на шэраг паслуг 1 красавіка.

Як растлумачылі ў кампаніі, змяненне тарыфаў абумоўлена ростам дадатковых выдаткаў кампаніі на развіццё сеткавай інфраструктуры сотавай сувязі, укараненнем новых тэхналогій, павышэннем якасці паслуг. Змена кошту складзе не больш за 9% у бок павелічэння да ўзроўню наяўных тарыфаў, сцвярджаюць у кампаніі.

Пры гэтым не зменіцца кошт ўнутрысеткавых званкоў на тарыфах „МТС Смарт” і „МТС Смарт+”, кошт паслуг на тарыфе „МТС Смарт Безлимитище”, памер акцыйнай абаненцкай платы для новых абанентаў на ўсёй лінейцы тарыфаў „МТС Смарт”.

СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы” — найбуйнейшы па колькасці абанентаў аператар у Беларусі (больш як 5,3 мільёна карыстальнікаў).

belapan.by