Мабільныя аператары падзеляцца з Мінсувязі
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 2015-ты год.
Папоўніцца фонд за кошт „адлічэння аператараў электрасувязі ў памеры 1,5% даходаў ад аказання паслуг электрасувязі”, піша TUT.by.
182 мільярды рублёў плануецца выдаткаваць „на фінансаванне ўкладанняў, звязаных з аказаннем і развіццём паслуг электрасувязі агульнага карыстання”.
Астатняя сума, у памеры 58-мі мільярдаў, пойдзе на выкананне мерапрыемстваў, уключаных у дзяржпраграмы ў сферах інфарматызацыі, інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій.
