Макей: Галоўная задача – дыверсіфікацыя эканомікі



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падкрэслівае, што дыверсіфікацыя эканомікі – галоўная задача беларускага кіраўніцтва на гэты час.

– Немагчыма выжыць у такой невялікай краіне як Беларусь, у краіне, якая не мае ўласных рэсурсаў, калі яна будзе залежаць толькі ад адной крыніцы ці аднаго кірунку. Выйсце адно – дыверсіфікацыя нашых гандлёва-эканамічных адносін. Задача заключаецца ў тым, каб мы мелі раўнамерныя адносіны з нашымі партнёрамі: з краінамі “дальняй дугі”, з нашымі партнёрамі ў рамках Еўразійскага эканамічнага звяза і з нашымі партнёрамі ў рамках еўрапейскага партнёрства.

Паводле міністра замежных спраў, калі эканамічныя стасункі Беларусі размяркуюцца па траціне на Еўрасаюз, ЕўрАзЭС і краіны «дальняй дугі», то нашая краіна пераадолее любы фінансава-эканамічны крызіс.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя