Малдова будзе закупляць газ у Польшчы
Малдова пачне закупляць прыродны газ у Польшчы, паведамляе reform.by. Польская кампанія PGNiG Supply & Trading у супрацоўніцтве з амерыкана-ўкраінскім ЕСВ выйграла тэндэр на пастаўку 1 млн кубаметраў.
Фота: PGNiG
Адпаведны кантракт быў аб’яўлены малдоўскай кампаніяй Energocom на фоне дэфіцыту паставак з Расеі, а таксама праблем у перамовах з „Газпрамам”. 22 кастрычніка ў краіне ўвялі рэжым надзвычайнага становішча на 30 дзён. Ён прадугледжвае ўстанаўленне асаблівага рэжыму закупкі прыроднага газу ў паскораным рэжыме, выдзяленне фінансаў для закупкі, пры неабходнасці рацыяналізацыю спажывання газу, стварэнне аператыўных інструментаў збору плацяжоў са спажыўцоў за выкарыстаны прыродны газ і іншыя меры.
Як паведамляе прэс-служба PGNiG, газ будзе пастаўлены праз пункт прыёму на малдоўска-ўкраінскай мяжы.