Малы і сярэдні бізнес заплацілі ў бюджэт Менска 40% усіх паступленняў
За студзень-травень 2021-га ў кансалідаваны бюджэт Менска паступіла 6 828,2 мільёна рублёў, паведамляе тэлеграм-канал myfin.by.
З гэтай сумы 4 226,9 мільёна накіравана ў рэспубліканскі бюджэт, а 2 601,3 мільёна — у мясцовы бюджэт.
Адзначаецца, што больш за 2700 мільёна рублёў паступіла ад кампаній малога і сярэдняга бізнесу (39,4%).
На топ-10 галоўных падаткаплацельшчыкаў прыйшлася траціна паступленняў. У дзясятку ўвайшлі:
- «Газпром трансгаз Беларусь» ААТ,
- «Тытунь-Інвест» ТАА,
- «Ашчадны банк «Беларусбанк», ААТ,
- «Мабільныя тэлесістэмы», СТАА, «Мінскэнерга», мінскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі, «Слаўнафтахім», замежнае прадпрыемства,
- «А1» ЗАТ, унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг,
- «Новая нафтавая кампанія» ЗАТ,
- «Мінск Крышталь» ААТ — кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь Груп»,
- «Мінскі завод вінаградных вінаў» ЗАТ.