Марат Афанасьеў: Далейшае пагаршэнне дабрабыту можа выклікаць сацыяльны выбух
У 2014-м годзе эканоміка Беларусі паказала сваю нежыццяздольнасць, – лічыць дэпутат Вярхоўнага савета 13 склікання Марат Афанасьеў. Палітык нагадвае, што ў Беларусі трэці год запар не назіраецца росту ўнутранага валавага прадукту.
– У нас трэці год запар практычна няма росту заработнай платы. Яна наадварот пераразмяркоўваецца – нейкая частка ідзе чыноўнікам, а тым, хто вырабаляе матэрыяльныя каштоўнасці, памяншаецца зарплата. І людзі пачынаюць нервавацца, псіхаваць і набываць нейкі ажыятажны стан, і спрабуюць шукаць выйсця з гэтай сітуацыі. У большасці сённяшніх людзей грошай нават на харчаванне робіцца ўсё менш.
На думку Марата Афанасьева, пагаршэнне дабрабыту насельніцтва можа выклікаць сацыяльны выбух.
Беларускае Радыё Рацыя