МАРГ пачаў антыманапольнае расследаванне падаражання мяса птушкі



Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік аналітычнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю  Павел Філіпаў, звесткі пра рэзкі рост коштаў на курынае мяса і курыныя паўфабрыкаты пачалі прыходзіць у МАРГ у чэрвені.

– Рост цэн на паўфабрыкаты з  мяса птушкі склаў амаль 7%. І адмена ўсіх зніжак. Праводзіцца расследаванне. Папярэдне мы яшчэ не знайшлі эканамічную падаплёку. Вытворцы спасылаюцца на тое, што вырас імпарт мяса птушкі ў Расею і адкрыўся кітайскі рынак для вытворцаў. Але мы думаем, што гэта не падстава для таго, каб падымаць цэны на ўнутраным рынку. Мы бачым прыкметы згавору і скаардынаваных дзеянняў.  У гандлёвых сетках і аб’ектах гандлю мяса птушак падаражэла на 12-15, 20 %.  

У міністэрстве спадзяюцца, што пачатае расследаванне прымусіць вытворцаў рэгуляваць сітуацыю, каб пазбегнуць суворага штрафу – да 10% гадавой выручкі прадрыемства. Адзін такі прыклад ужо ёсць – мабільныя аператары пасля распачатага расследавання ў мінулым годзе вярнулі кошты на свае паслугі да ранейшага ўзроўню.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск