МАРГ устанавіў гранічныя цэны на маскі і сродкі дэзынфекцыі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) устанавіла гранічныя цэны на маскі і сродкі дэзынфекцыі. Адпаведная пастанова ведамства 7 красавіка апублікаваная на Нацыянальным правам інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, гранічная максімальная надбаўка імпарцёра на маскі і сродкі дэзынфекцыі ўстаноўленая ў памеры 10%.
Гранічная максімальная гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускной цане вытворцы (імпарцёра) на маскі і сродкі дэзынфекцыі ўстаноўленая ў памеры 15%.
„Гранічны нарматыў рэнтабельнасці, што выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў адпускныя цэны вытворцаў, на сродкі абароны органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і сродкі дэзынфекцыі (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя, у тым ліку гелі, спрэі) у памеры 10%”, — гаворыцца ў пастанове.
Як адзначаецца ў рашэнні МАРГ, „фарміраванне цэн на маскі і сродкі дэзынфекцыі ажыццяўляецца з улікам кан’юнктуры рынку, але не вышэй за прынятыя абмежаванні”.
Пастанова набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён.
Раней урад прыняў рашэнне аб уключэнні масак і сродкаў дэзынфекцыі ў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. Яно аргументаванае тым, што ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса на гэтыя тавары існуе павышаны попыт і назіраецца дэфіцыт.