МАРГ уводзіць цэнавае рэгуляванне на кансервы з рыбы



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўдакладняе падыходы да рэгулявання цэн на асобныя сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 10 лютага 2021 года № 9, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пастановай уводзіцца цэнавае рэгуляванне на кансервы з рыбы. Вытворцам устанаўліваецца нарматыў рэнтабельнасці не вышэй за фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за студзень-лістапад 2020 года, ці не больш за 10%. А імпарцёрам, аптоваму і рознічнаму гандлю — надбаўка не вышэй за 30%.

Таксама карэктуецца спосаб рэгулявання адпускных цэнаў на дзіцячае харчаванне (сухія сумесі, мясныя, мяса-раслінныя, рыбныя, рыба-раслінныя кансервы). Надбаўка імпарцёра павінна быць не вышэй за 25% пры далейшай рэалізацыі ў гандлёвых аб’ектах, якія не належаць гэтаму суб’екту гаспадарання.

«Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары накіравана на недапушчэнне завышэння цэн па ўсім ланцужку іх фармавання і падтрыманне даступнасці жыццёва важных прадуктаў для насельніцтва», — падкрэслілі ў МАРГ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

zviazda.by

Фота: produkt.by