Марына Рошчына: Самая вялікая каштоўнасць – гэта людзі
Беларускі бізнес пачынае задумвацца пра сваю рэпутацыю як канкурэнтную перавагу на рынку.
Пра непазбежныя змены для беларускай бізнес-суполкі распавяла дырэктарка рэпутацыйнага Агенцтва „Крокі да поспеху” Марына Рошчына:
– Самае галоўнае – гэта тое, што беларускі бізнес забывае ў сілу розных абставінаў, што самае галоўнае сёння, самая вялікая каштоўнасць сёння – гэта людзі, сам чалавек. Незалежна ад таго гэта фірма ці кампанія арыентавана на аказанне паслуг у сферы „бі ту бі” ці „бі ту сі”, самае галоўнае – гэта насамрэч каштоўнасць чалавека.
Для прыцягнення ўвагі беларускага спажыўца класічнай рэкламы недастаткова. Бізнес усё часцей выбірае новыя інструменты камунікацыі і рэкламы, а таму мусіць зважаць на нацыянальна-этычныя патрэбы беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя