Марыя Колесава-Гудзіліна: Беларусь узаконіла крадзеж



Беларуская адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна на радзіме абараняла шматлікіх палітвязняў. За гэта ўлады пазбавілі яе ліцэнзіі і фактычна вымусілі з’ехаць з краіны. Цяпер яна ў замежжы, і разам з іншымі адвакатамі працягвае грамадзянскую актыўнасць.

Пра апошнія законы ў галіне інтэллектуальнай уласнасці, „пірацтва” і будучыню Беларусі яна распавядае ў гутарцы з Алесяй Вербаловіч.

РР: Наколькі апошнія змены ў заканадаўстве законныя?

Увогуле гэтыя змены ў заканадаўстве абсалютна супярэчаць усім міжнародным пагадненням, якія падпісала Беларусь. Гэта не толькі пакт пра грамадзянскія і палітычныя правы і факультатыўны пратакол, які яны дэ анансавалі. Справа ў тым, што датычыць інтэлектуальнай уласнасці, усё трохі складаней. Я не ведаю, хто і як тлумачыў гэта ўсё заканадаўцу, не ведаў як гэта правільна сказаць, але ў нас ёсць Бернская канвенцыя, у нас ёсць Мадрыдскія пагадненні, што датычыць таварных знакаў, знакаў абслугоўвання. Увогуле ўзнікае маса пытанняў наконт таго, якім чынам усё гэта будзе працаваць і якія абавязацельствы Беларусь збіраецца не выконваць, дакладней яна ўжо не выконвае. Запускае „Аватар” на тэрыторыі Беларусі, яго хтосьці агучвае незразумела, без дазволу праваўласніка. Як мы ведаем, праваўласнікі не выдавалі ніякіх дазволаў. Таму гэта канешне супер супярэчлівыя законы. Мой план, як юрыста, мы збіраемся ісці з гэтым у міжнародныя органы, з тым каб аспрэчыць ужыванне гэтых законаў у прымяненні. Многія не зусім разумеюць навошта гэтыя законы, бо тут інтарэсы не Рэспублікі Беларусь улічваюцца, а на жаль Расейскай Федэрацыі. Расейская Федэрацыя мая Мытны звяз з Беларуссю, адпаведна ўсе тыя тавары, фільмы, музыка, якія ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, па іх законам, па меркаванні Беларусі, якія нейкім чынам атрымалі гэтыя тавары, музыку, правы і гэтак далей, можна будзе выкарыстоўваць на тэрыторыі Расеі. Гэта вялізны рынак, які губляюць праваўласнікі. Ёсць права збіраць узнагароджанне ў дзяржавы, не зусім бясплатна, нейкае ўзнагароджанне збірацца будзе, але як яно будзе выплачвацца. Праваўласнік павінен даведацца нейкім чынам, што выкарыстоўвалі нейкія аб’екты яго інтэлектуальнай уласнасці і звярнуцца за гэтым у Рэспубліку Беларусь. Рэспубліка Беларусь будзе збіраць гэтыя ўзнагароджанні, адмінусоваць свае выдаткі, сама вызначаць іх памер і гэтак далей. Гэта канешне нонсэнс.

РР: Мы можам сказаць, што гэтыя законы дазваляюць пірацтва?

– Беларусь узаконіла крадзеж. Толькі такі цікавы крадзеж, за які яны ўсё роўна грошы збіраюць. То бок гэта не зусім „пірацтва” у чыстым выглядзе, бо нейкае ўзнагароджанне ўсё ж такі збіраецца, а „пірацтва” – гэта дармовае выкарыстанне. Можа быць хтосьці з заканадаўцаў прыхільнік „пірацтва”. Ёсць такая плынь у Злучаных Штатах Амерыкі, якое супраць аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці ў прынцыпе.

РР: Пра інтэлектуальныя прадукты якіх краін мы можам казаць?

– Ёсць спіс, Саўмін яго зацвердзіў ужо дастаткова даўно. Ён быў зацверджаны яшчэ ў красавіку 2022 года. То бок гэта ішло яшчэ з мінулай вясны. Можа пра нейкія непрыязныя краіны – гэта ЗША, Аўстралія, усе краіны Еўразвяза, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікабрытанія, Чарнагорыя і Швейцарыя.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Марыя падкрэслівае – вельмі важна, каб самі стваральнікі кіно, музыкі і праграм не маўчалі пра парушэнне. Беларускія юрысты ў замежжы гатовыя дапамагаць ім у абароне іх правоў.

Беларускае Радыё Рацыя