Масква і Менск могуць у бліжэйшы час знайсці рашэнні па нафце і газе
Расея і Беларусь у бліжэйшы час могуць знайсці аптымальныя рашэнні па нафтагазавых пытаннях. Аб гэтым паведаміў пасол Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
«Нягледзячы на пэўныя адрозненні ў падыходах бакоў, аптымальныя рашэнні, якія задаволяць партнёраў, павінны быць знойдзены ў бліжэйшы час, што таксама пацвердзіць маштаб і практыку двухбаковага ўзаемадзеяння па нафце і газе», – адзначыў ён.
Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што расейскі бок улічыць запатрабаванне Беларусі і гатовы кампенсаваць страты, нанесеныя ў мінулым годзе беларускім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам у выніку паставак няякаснай сыравіны.
«У адпаведнасці з запатрабаваннем і дакументальна пацверджанымі стратамі, панесенымі беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі ў сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты ў 2019 годзе, расейскі бок гатовы кампенсаваць страты. Такая пазіцыя і ў гэтым выпадку паказвае прыхільнасць да саюзніцкіх адносін», – адзначыў ён.
Паводле слоў дыпламата, узгодненыя бакамі падыходы датычацца вызначэння канчатковых памераў выплат, які маюць адбыцца. «Гэта прыклад таго, што бакі гатовы чуць аргументы адзін аднаго, улічваць узаемныя інтарэсы», – сказаў ён.
Фото: РИА
