Mastercard адключыла некалькі расейскіх банкаў
Mastercard адключыла некалькі расейскіх фінансавых арганізацый ад сваёй аплатнай сістэмы, прытрымліваючыся «санкцыйных распараджэнняў», гаворыцца ў заяве кіраўніка кампаніі Майкла Мібаха.
«У выніку прынятых распараджэнняў мы заблакавалі некалькі фінансавых устаноў у аплатнай сеткі Mastercard», — гаворыцца ў заяве.
Пасля адключэння ад аплатнай сістэмы Mastercard карты гэтых банкаў не будуць працаваць за мяжой і ў замежных інтэрнэт-крамах. У Расеі яны будуць дзейнічаць, бо ўнутры краіны плацяжы апрацоўваюцца ўнутранай Нацыянальнай сістэмай плацежных карт.