МАЗ спыняе працу да 12 студзеня
Працоўных пазбавілі 13 зарплаты і адправілі ў прымусовы адпачынак. Па выніках першага паўгоддзя МАЗ увайшоў у топ-5 самых стратных прадпрыемстваў Беларусі.
Са жніўня на МАЗе перайшлі на „чатырохдзёнку”, але ад гэтага колькасць машын у „зялёнай зоне” за плотам не паменшылася. На вуліцы Машынабудаўнікоў застаўлены практычна ўсе вольныя месцы на яшчэ адной агароджанай пляцоўцы.
Галоўная Прычына у тым што расейскі рынак грузавых аўтамабіляў абваліўся яшчэ да піку рубля, прасеўшы ў студзені-кастрычніку на амаль на 19%. Прычым скарачэнне продажаў восенню было больш сур’ёзным. Пры гэтым у Менску выпуск прадукцыі не спыняюць.
