Мазырскі НПЗ – надалей без нафты
Расейская нафта надалей паступае толькі на “Нафтан”. Мазырскі НПЗ з пачатку года застаецца без сыравіны, – паведамляе “Інтэрфакс”.
Пастаўкі на наваполацкі НПЗ “Нафтан” працягваюцца ў межах першага і пакуль адзінага ў гэтым годзе кантракту на пастаўкі нафты ў Беларусь (133 тысяч тон ад кампаній “Сафмар”). На Мазырскі НПЗ пакуль паставак з Расеі няма”, – сказала крыніца агенцтва.
Паводле крыніцы, Мазырскі НПЗ можа атрымаць нафту толькі ў выпадку заключэння дамоў на пастаўку з незалежнымі кампаніямі. Беларускія НПЗ працуюць пры мінімальнай загрузцы з 1 студзеня 2020 года. З пачаткам новага года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі мінулагодняя дамова закончылася, а новую так і не падпісалі.
Беларускае Радыё Рацыя