Мазырскі НПЗ рыхтуецца цалкам спыніцца
У сацсетках Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з’явілася паведамленне, што неўзабаве гэтае буйное прадпрыемства цалкам спыніцца дзеля неабходнасці правядзення маштабнага рамонту, падрыхтоўка да якога, маўляў, вядзецца ўжо цэлы год.

«Завод рыхтуецца да вялікай рамонтнай кампаніі, калі практычна ўсе вытворчыя аб’екты будуць спыненыя», — паведамляе прэс-служба Мазырскага НПЗ.
У адпаведнасці з данымі дзяржаўных закупак, кіраўніцтва МНПЗ рыхтавалася да прыпынення працы завода і закупляла паслугі па рамонце асобных установак пачынаючы з красавіка 2022 года.
У кантэксце ваенных дзеянняў поўнае спыненне завода, які знаходзіцца недалёка ад мяжы Украіны, можа выклікаць пытанні, паведамляе nashaniva.com.
