Мазырскі НПЗ знізіў перапрацоўку нафты на 20%



У 2016 годзе аб’ём перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ знізіўся на 20% у параўнанні з 2015 годам. Гэта вынікае з паведамлення расейскай „Слаўнафты” — акцыянера беларускага нафтаперапрацоўчага завода.

У 2015 годзе, згодна з паведамленнем „Слаўнафты”, аб’ём перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ склаў 12,3 млн тонаў. У гэтым — аб’ём перапрацоўкі нафты ў долі кампаніі (доля „Слаўнафты” ў Мазырскім НПЗ складае 42,58%) склаўся на ўзроўні 4,2 млн тон. Такім чынам, сукупны аб’ём перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ летась склаўся на ўзроўні каля 10 млн тон, што прыкладна на 20% менш у параўнанні з аналагічным паказчыкам за 2015 год.

Варта адзначыць, што ў другой палове 2016 года Расея рэзка скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь. Калі ў першым паўгоддзі РФ штоквартальна пастаўляла на беларускія НПЗ каля 5,5 млн тон нафты, то ў трэцім квартале аб’ём паставак нафты ў Беларусь Расея знізіла да 3,5 млн тон, а ў чацвёртым — да 3 млн тон.

Скарачэнне паставак нафты абумоўлена наяўнасцю нафтагазавай спрэчкі паміж дзвюма краінамі. Перамовы паміж Масквой і Менскай аб умовах урэгулявання нафтагазавай спрэчкі доўжыліся амаль увесь 2016 год, аднак да канкрэтных вынікаў пакуль не прывялі.

Прымаючы ў студзені 2017 года з дакладам віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашку, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што скарачэнне паставак расейскай нафты ў Беларусь павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі.

„Мы дамаўляліся, што найбліжэйшым часам вы мне дакладзяце пра сітуацыю ў нафтагазавым комплексе краіны, асабліва ў сувязі з паводзінамі Расеі. Паводле нашых дамоўленасцяў і пагадненняў, раней заключаных, якая ў нас абстаноўка? Мы нічога не ўтойваем ад людзей. Скрываць, я думаю, не трэба. Катастрофы няма, але скарачэнне паставак нафты ад Расейскай Федэрацыі павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтам „, — заявіў Лукашэнка.

belapan.by