Менчукі – пра камунальныя кошты
Са снежня ў Беларусі падняліся кошты газу, электрычнай і цеплавой энергіі. Улады ў наступным годзе плануюць падвышаць камунальныя тарыфы яшчэ больш хуткімі тэмпамі. У прыватнасці, разглядаецца пытанне пра штогадовае падвышэнне не на пяць даляраў у эквіваленце, а на сем. Мы спыталі ў менчукоў, наколькі камунальныя паслугі для іх дарагія па коштах:
– Калі б гэта было ў межах 500 тыс – было б нармальна. Але вышэй, для цяперашняга ўзроўня заробку, будзе ўжо занадта.
– Я, як работнік ЖКГ, са многім згодная. Канешне, трэба падвышаць. Трэба аплату перакладаць на плечы жыхароў.
– Не, паважаныя, перш чым падвышаць кошты, трэба паклапаціцца пра якасць абслугоўвання.
– На маю думку, зараз мы плацім больш, чым гэта таго заслугоўвае.
Гэта выказваліся менчукі. Мы ж адзначым, што ад снежня таксама падняліся кошты мабільнай сувязі ды інтэрнэту.
Фота newstes.ru