Менск дамовіўся з „Газпрамам” пра цану на газ



Менск дамовіўся з „Газпрамам” пра цану на расейскі газ на 2023—2025 гады для Беларусі ў расейскіх рублях.

Цана застанецца такой жа, як і ў 2022 годзе. Пра гэта заявілі ў Мінэнерга і агучылі далейшае збліжэнне дзвюх краін і выхад на роўныя ўмовы. Першы крок для адмовы ад расейскага газу прапануе экаактывістка Ірыны Сухій:

– Цяпер Беларусь залежыць выключна ад расейскіх энерганосьбітаў, у тым ліку з атамнай станцыяй. Калі гэта не мяняць, то мы ніколі не станем незалежнымі. Напрыклад, Расея вельмі моцна павышае цану або ўвогуле перакрывае нам энерганосьбіты. Імгненна мы не паспеем перайсці на абнаўляльную энергетык. Трэба разлічваць, рыхтавацца да гэтых змен, мець альтэрнатыўныя магчымасці паставак нафту і газу пакуль мы іх усё роўна выкарыстоўваем. Дамовіцца загадзя, у тым ліку з Літвой.

Вядома, што тая ж Украіна днямі адмовілася працягваць транзіт расейскага газу пасля заканчэння тэрміна дзеяння кантракту ў 2024 годзе. „Нафтагаз Украіны” адзначыў, што адмова ад транзіту адбылася з-за таго, што РФ не выконвае ўмоваў кантракту.

Беларускае Радыё Рацыя