Менск па заробках паступова апускаецца да ўзроўню рэгіёнаў
Менск па заробках паступова апускаецца да ўзроўню рэгіёнаў.

Эксперт Аляксей Харкеіч тлумачыць гэта двума прычынамі: масавым ад’ездам айцішнікаў і санкцыямі:
– У нас многія кампаніі, якія працавалі на экспарт, а таксама іншыя экспартныя кампаніі, яны былі зарэгістраваныя ў Менску. Скарачэнне плыняў за мяжу адбіваецца на заробках, вельмі моцна ў Менску прасеў рознічны тавараабарот. Працэс збяднення насельніцтва ўжо пачаўся і ў першую чаргу ў Менску, дзе было больш грошай.
Тэлеграм-канал „Нашы грошы” прыводзіць статыстыку, у якіх сферах у Менску яшчэ знізіўся ўзровень намінальных заробкаў. Гэта фармакалагічныя кампаніі, дрэваапрацоўка, будаўніцтва, сфера аховы здароўя і цырульні.
Беларускае Радыё Рацыя
