Менск спыняе пастаўкі свініны ў Расею



Беларусь да 11 лістапада прыпыняе пастаўкі свініны ў Расею. Пра гэта дамовіліся на перамовах кіраўнік “Рассельгаснагляду” Сяргей Данкверт і міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц.

Прыпыненне паставак звязанае з тым, што ў прадукцыі чатырох беларускіх мясакамбінатаў выявілі геном афрыканскай чумы свіней. Абмежаванні датычаць ахалоджанай і замарожанай свініны, а таксама субпрадуктаў. Паводле “Рассельгаснагляду”, гаворка не ідзе пра забарону паставак свініны ў Расею. Беларусь спыняе сертыфікацыю прадукцыі свінагадоўлі для расейскага рынку ў адпаведнасці з рэжымам самаабмежавання, які дзейнічае паміж дзвюма краінамі. Далейшыя дзеянні будуць узгодненыя на працоўнай сустрэчы 11 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mkzargo.ru