Менскія крамы абяцаюць феерверк зніжак



188_2592x3000_all-free-download_com_-e1358595961493Гандлёвыя арганізацыі Менска ў лістападзе правядуць для пакупнікоў акцыі «Дні зніжак» на нехарчовыя тавары, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Так, сталічны «ЦУМ» 12,19 і 26 лістапада прапануе пакупнікам набыць тавары са зніжкай 17%.

Зніжку ў 20% дае «Універмаг Беларусь» 4, 8, 15, 16, 22, 26, 27 і 30 лістапада.

У «ГУМе» 3 лістапада можна набыць тавары танней на 22%, а 17 і 24 лістапада – на 20%.

Таксама 20-працэнтная зніжка будзе дзейнічаць 2, 9,16, 23, 26 і 30 лістапада ў гандлёвым доме «На Нямізе».

Танней на 15% будуць тавары ў «Кірмашы» 2, 9, 16, 23, 26 і 30 лістапада.

Крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» 6 і 26 лістапада прапануюць скідкі ад 5% да 50%.

Акрамя таго, зніжку 15% прапануюць крамы «Старт-Х» 2, 9, 16, 23 і 30 лістапада, «Паўночніца» 10, 17 і 24 лістапада (на асобныя групы прамтавараў), «1000 дробязяў» 3, 10, 17 і 24 лістапада, «Крышталь» 2, 9, 16, 23 і 30 лістапада.

У крамах «Гаспадар і Гаспадыня» 15 лістапада тавары будуць таннейшыя на 20%.

26 і 27 лістапада ў сталіцы абвешчаны «адзіным днём зніжак» з прадастаўленнем пакупнікам скідак у памеры не менш за 15-20% за кошт узгодненага зніжэння коштаў арганізацыямі-вытворцамі і гандлёвых надбавак гандлёвымі арганізацыямі.