Менскія крамы аб’явілі скідкі і акцыі да 8 Сакавіка
Менскія крамы правядуць акцыі і скідкі да 8 Сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Сумесна з прамысловымі прадпрыемствамі запланаваны распрадажы са зніжэннем адпускных цэн ад 10 працэнтаў да 50 працэнтаў. Адначасова змяншаецца і гандлёвая надбаўка.
Так, ААТ „Палессе” з 5 па 8 сакавіка прадастаўляе скідку 20 працэнтаў на трыкатажныя вырабы і 10 працэнтаў на пражу, РУВГП „Аршанскі льнокамбінат” 7 і 8 сакавіка пры куплі прадукцыі на суму звыш Br30 у фірменных магазінах дорыць у падарунак ільняны ручнік.
Скідка ў крамах ААТ „Алеся” з 13 лютага па 15 сакавіка на асобны асартымент трыкатажных вырабаў складае ад 20 працэнтаў да 50 працэнтаў, у ААТ „БВБА” з 11 лютага па 9 сакавіка – да 30 працэнтаў на тэкстыльныя тавары. ААТ „Галантэя” з 20 лютага да 8 сакавіка пры куплі на суму звыш Br100 прапануе на выбар сувенір або падарункавы сертыфікат на Br10, а з 6 па 8 сакавіка знізіць цэны на 15 працэнтаў на ўвесь асартымент.
ЗАТ „Вітэкс” зробіць скідку 10 працэнтаў з 17 лютага па 15 сакавіка на ўсе падарункавыя наборы, з 1 па 31 сакавіка правядзе рэкламную акцыю „Вясенні камплімент” пры куплі на суму ад Br20, а 8 марта парадуе пакупнікоў падарункамі.
ГУМ 2 сакавіка аб’явіў „Шчодры дзень” для любімых жанчын, цэны на нехарчовыя тавары зніжаны на 22 працэнты. У ГД „На Нямізе” скідачнымі днямі стануць серады, суботы, нядзелі месяца, а таксама 7 сакавіка.