Міхаіл Чыгір: Хоць бы мільярдаў сем з боку трэба, каб утрымаць эканоміку
Каб захаваць адносную фінанасава-эканамічную стабільнасць у Беларусі ў гэтым годзе, краіне трэба знайсці прыкладна сем мільярдаў дадатковага фінансавання, – лічыць былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір:
– Вельмі цяжкі год, хаця бы мільярдаў 7 з боку трэба, каб пратрымаць эканоміку на плыву. Дзе мы іх возьмем – я не ведаю. Гэта дадатковае фінансаванне звонку патрэбнае. Сітуацыя складаная. Аляксандр Рыгоравіч гэта ведае і абмяркоўвае гэтыя праблемы ў Расеі, з Захадам намецілася пацяпленне. Дай Бог, каб дайшло да вынікаў канкрэтных, інакш усё будзе вельмі-вельмі кепска.
А галоўнае, што трэба зрабіць, каб краіна выйшла з крызісу, – кажа Міхаіл Чыгір, – гэта стварыць умовы для стабільнага прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку.
Без гэтага стварыць сучасную высока-тэхналагічную прамысловасць у Беларусі – не атрымаецца.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя