Міхаіл Малашанка: БелАЭС патрэбна Беларусі, каб павялічваць спажыванне электраэнергіі



У Беларусі плануецца павялічваць спажыванне электраэнергіі ў сувязі з уводам БелАЭС.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка:

– З улікам уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС тыя мясцовыя паліўна-энергетычныя рэсурсы для таго, каб яны засталіся на ранейшым роўні, іх аб’ёмы неабходна павялічваць. Як аб’ёмы выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, так і аднаўляльных крыніц энергіі.

Міхаіл Малашанка падкрэсліў, што ў справе ўводу БелАЭС неабходны  рацыянальны падыход. БелЭАС не мусіць спыніць працу па далейшым выкарыстанні сучасных энергаэфектыўных тэхналогій і замяшчэнні расейскіх вуглевадародаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя