Міхась Залескі: Гэта палітычнае рашэнне, а не эканамічнае
„Гэта палітычнае рашэнне, а не эканамічнае“, – каментуе эканаміст Міхась Залескі рашэннне Уладзіміра Пуціна абмежаваць імпарт у Расею. Указ, прыняты 7-га жніўня, абмяжоўвае імпарт прадуктаў харчавання і сельгаспрадукцыі з краінаў, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі за яе дзеянні ва Украіне. Эканаміст лічыць, што гэтае рашэнне Расеі – неабдуманае і гістэрычнае:
-Для каго гэтыя абмежаванні – абсалютна незразумела. Гэта працяг расейскага вар’яцтва. Анексія Крыму, агрэсія на Усходзе Украіны і гэтыя санкцыі на імпарт – гэта ўсё праявы вар’яцтва. З эканамічнага пункту глэджання гэта поўная бязглуздзіца. Гэта парушэнне абавязацельстваў. З палітычнага пункту гледжання – гэтадэманстрацыйныя паводзіны.
Напярэдадні намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Мальцоў заявіў, што Беларусь гатова сур’ёзна павялічыць пастаўкі ў Расею сыроў, мяса, малака і гародніны і замяніць прадукцыю з Еўразвязу.
Міхась Залескі адзначае, што пры гэтым у самой Беларусі няма для гэтага адпаведнай вытворчай базы.
Цалкам гутарка з эканамістам прагучыць у нашай праграме „Дзень з рацыяй“.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота nv-online.info