Міхась Залескі: Ратуюць прамысловыя гіганты напярэдадні выбараў
“Беларускія ўлады напярэдадні выбараў спрабуюць не дапусціць абвалу беларускіх прамысловых гігантаў”, – лічыць эканамічны эксперт Міхась Залескі. Пры гэтым, такія меры, якія прадугледжваюць указы Аляксандра Лукашэнкі “па стабілізацыі фінансавага становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны”, не дапамогуць зрабіць прадукцыю якаснай”, – каментуе эканаміст.
Пацыент ад ампутацыі і рэанімацыі адмовіўся. Ёсць прадпрыемствы і Прадпрыемствы. Гэта можа быць якая-небудзь майстэрня ў Цюцькавічах, гары яна гарам. А ёсць горадаўтваральныя прадпрыемствы, і сацыяльназначныя, і прапагандысцкі значныя прадпрыемствы. Любое прадпрыемства, пачынаючы з дачы і завяршаючы, напрыклад, “Гомсельмашам”, яно ў тым выпадку эфектыўнае, калі ягоная прадукцыя мае попыт. Трэба рабіць якасную прадукцыю. Калі мая бульба на дачы будзе дробная і гнілая, то я яе не прадам. І ніякая дапамога мне не дапаможа. Таксама і тут.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг указаў аб стабілізацыі фінансавага становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя