Міхась Залескі: У нас чыстая палітыка замест эканомікі
22 снежня на нарадзе з банкірамі Нацбанк рэкамэндаваў абмежаваць розьніцу паміж курсам куплі і курсам продажу валюты ў 5%. Нягледзячы на павелічэнне курсу для пакупкі, валюта ў абменніках не з’явілася, пры чым як паведамляюць СМІ, чэргі пры абменніках застаюцца.
Ці варта беларусам скупляць валюту, мы запыталіся ў незалежнага эканаміста Міхася Залескага:
– Я не спецыяліст па Пуціну, Назарбаву і Лукашэнку. У нас гэтыя змяненні ніяк не звязаныя з сігналамі рынку. Яны звязаныя выключна з воляй і прыхамацю аднога чалавека. Зыходзячы з эканамічнай сітуацыі, у нас на сённяшні дзень павінна быць сярэдняя зарплата 130 даляраў, каб нашая прадукцыя была канкурэнтаздольная паводле ўкраінскай і расейскай. Зыходзячы з магчымасцяў. А ў нас чыстая палітыка замест эканомікі.
23 снежня ў абменніках з’явіліся новыя курсы для аперацыяў з валютай. Банк БелВЭБ набывае даляры па 13770, за еўра даюць — 16880. Курс для продажу не змяніўся ў параўнанні з папярэднімі днямі: аднак падчас продажу валюты дадаткова трэба плаціць 30-працэнты збор ад курсу.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя