Мікола Уласевіч: Бяспека на Астравецкай АЭС пад пытаннем
На сённяшнім агульнабеларускім суботніку працаўнікоў-энтузіястаў у Астраўцы, што будуюць атамную электрастанцыю, стала меней. Сведчыць актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Уласевіч і называе эканамічныя прычыны.
– Безумоўна мы атрымліваем некаторую неафіцыйную інфармацыю. Чуткі не вельмі добрыя. Адназначна могуць паставіць пытанне, што гэта злачыннае будаўніцтва. Факт, што не ўлазіць корпус рэактара, схібілі на 3 см. Там вельмі моцная цякучка кадраў. І прычым людзі звальняюцца не толькі самі, а і па ініцыятыве наймальніка. Пасля таго як абваліліся расейскі і беларускі рублі, рэзка ўпалі заробкі. Раней 10-13 мільёнаў атрымлівалі, а сёння на 2-3 мільёны закрываюць разліковыя лісткі.
Пры гэтым, кажа суразмоўца, кіраўніцтва не адказвае на публічныя запыты ды ніяк не каментуе неспрыяльную сітуацыю, што склалася на будаўніцтве. Таму пытанні ядзернай ды радыяцыйнай бяспекі будучай Астравецкай АЭС застаюцца без адказу.
Беларускае Радыё Рацыя