Мінэнерга абвяргае інфармацыю аб затрымцы плацяжоў за расейскі газ
Міністэрства энергетыкі заяўляе, што з 1 красавіка гэтага года разлікі за прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь, праводзяцца ва ўстаноўленым парадку ў расейскіх рублях. Газазабеспячальныя арганізацыі ў поўным аб’ёме заплацілі ААТ „Газпром трансгаз Беларусь” за газ, пастаўлены ў студзені-маі 2022 года.
«Інфармацыя, якая з’явілася на асобных тэлеграм-каналах, аб затрымцы беларускім бокам плацяжоў за расейскі газ не адпавядае рэчаіснасці», – заяўляе Мінэнерга.
20 чэрвеня ў СМІ з’явіліся паведамленні, што Беларусь, якая перайшла да аплаты за газ расейскімі рублямі, затрымлівае плацёж з-за росту рубля.